У Беларусі пашыраны пералік экстрэмісцкіх Telegram-каналаў
Інфармацыйная прадукцыя суполак у мэсэнджэры Telegram „ВСЕ НАРУШЕНИЯ!”, „ОСР”, „ВСЕ НАРУШЕНИЯ! Chat” прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі, паведамляе Генеральная пракуратура.
Падставай для таго, каб інфармацыйная прадукцыя гэтага канала была прызнана экстрэмісцкай, паслужыла заява пракуратуры Менска. Суд поўнасцю яе задаволіў.
У Беларусі прызнаны „экстрэмісцкімі” больш за дзве сотні Telegram-каналаў і чатаў. Беларускае заканадаўства не забараняе іх чытаць, але МУС папярэджвае аб адказнасці за распаўсюдзе інфармацыі, якую яны змяшчаюць.
Поўны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў прыведзены на сайце Міністэрства інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя