У Беларусі паставілі першы помнік Касцюшку



У Беларусі з’явіўся першы помнік Тадэвушу Касцюшку. Здымак помніка апублікаваў у сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Глеб Лабадзенка. Менавіта ён у кастрычніку мінулага года абвясціў збор сродкаў на помнік ва ўрочышчы Мерачоўшчына.

Урачыстае адкрыццё запланаванае на 12-га траўня.

У Мерачоўшчыну Івацэвіцкага раёна арганізуецца аўтобусны тур. Маршрут падарожжа наступны: Менск — Мерачоўшчына — сядзіба-музей Касцюшкі — Косаўскі палац — Ружанскі палац — маёнтак Падароск, дзе ствараецца музей беларускай шляхты. Праект падтрымалі 685 чалавек, якія сабралі больш за 22 тысячы беларускіх рублёў. Імёны ўсіх ахвярадаўцаў будуць пазначаныя на адмысловай шыльдзе каля помніка.

Фота  Глеба Лабадзенкі