У Беларусі пацвердзілі чацвёрты выпадак захворвання на каронавірус
Міністэрства аховы здароўя пацвердзіла чацвёрты выпадак захворвання на каронавірус. Тэсты яшчэ двух чалавек маюць станоўчы вынік, праводзіцца лабараторная дыягностыка для ўдакладнення.
Людзі, у якіх каронавірус пад пытаннем, належаць да кантакту 1-га ўзроўню.
У паведамленні Мінздароўя гаворыцца, што першапачаткова тэсты ў гэтых людзей былі адмоўныя. З гэтага робіцца выснова, што пацыентаў удалося ізаляваць яшчэ да таго, як вірус пачаў выдзяляцца з арганізму. Гэта значыць, што магчымасць далейшай перадачы інфекцыі ад іх была выключаная.
Агулам лабараторыя РНПЦ правяла больш за 5000 тэстаў на каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя