У Беларусі пацяплее ў другой палавіне тыдня
У Беларусі пацяплее ў другой палавіне тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
„Халодны антыцыклон, які нямецкія метэаролагі назвалі Юргенам, фарміруе надвор’е ў большасці краін Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. Яго цэнтр ужо наблізіўся да нашых меж, але з-за ўмеранага паўночна-ўсходняга ветру мінулай ноччу яшчэ захоўвалася перамешванне паветра. Тэмпература паветра ноччу па краіне была 4-8 градусаў марозу, на метэастанцыі Бабруйск – мінус 10”, – расказалі ў Белгідрамеце.
У бліжэйшыя суткі вецер сціхне і будуць створаны ўсе ўмовы для інтэнсіўнага начнога выстуджвання. Тэмпература паветра гэтай ноччу чакаецца 5-11 градусаў марозу, месцамі – мінус 12-14. У сярэдзіне дня пры малавоблачным небе чакаецца ўсяго 2-8 градусаў цяпла. Такі тэмпературны фон будзе на 3-7 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму, што адпавядае апошнім чыслам лютага.
„Надвор’е застанецца пад уплывам антыцыклону на працягу ўсяго бягучага тыдня. Але калі цэнтр антыцыклону перамесціцца на еўрапейскую частку Расеі, разам з ім пойдзе і арктычны холад, а Беларусь апынецца на яго больш цёплай заходняй ускраіне”, – адзначылі ў Белгідрамеце. У сераду, 25 сакавіка, будзе малавоблачна і без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца слабы. Тэмпература паветра ноччу складзе 4-10 градусаў марозу, месцамі – мінус 11-13. Днём будзе 5-10 градусаў цяпла.
У чацвер, 26 сакавіка, будзе невялікая воблачнасць і без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў слабы. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў марозу, месцамі – да мінус 10. Днём будзе 8-13 градусаў цяпла.
У пятніцу, 27 сакавіка, будзе невялікая воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-6 градусаў марозу, па паўночным усходзе – да мінус 7-9. Днём будзе 10-15 градусаў цяпла.
У суботу, 28 сакавіка, прагназуецца без ападкаў. Вецер – паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 4 да плюс 1, пры праясненнях – да мінус 6. Днём будзе 11-17 градусаў цяпла.
У нядзелю, 29 сакавіка, будзе пераменная воблачнасць і без ападкаў. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, днём – 11-17 градусаў цяпла.