У Беларусі паўстае сапраўдны студэнцкі рух



Адлічэнне з універсітэтаў не спыніць пратэстны рух. Наадварот — на мірныя акцыі ды шэсці выйдзе яшчэ больш моладзі. У гэтым перакананы прававы кансультант Студэнцкай ініцыятыўнай групы, прыхільнік Задзіночання Беларускіх Студэнтаў Максім Кавалёў. Ён адзначыў, што студэнцкіх рух пачаў вельмі хутка развівацца за апошнія некалькі месяцаў:

– Мы можам бачыць гэта – усё ператвараецца ў сапраўдны студэнцкі рух. Так, напрыклад, можна заўважыць Студэнцкую ініцыятыўную групу. Можна заўважыць “Честный университет”. Таксама бачыў выпусцілі нейкі маніфест, там таксама ёсць група – Аб’яднанне вольных студэнтаў, ці неяк так. Студэнты пачынаюць аб’яднацца ў стачкамы.

Максім Кавалёў звярнуў увагу, што студэнты ўжо атрымалі некалькі соцень вымоваў за сваю актыўную грамадскую ды палітычную пазіцыю. Таксама ёсць заведзеныя крымінальныя справы на ўніверсітэцкую моладзь.

Беларускае Радыё Рацыя