У Беларусі павялічылася суткавая смяротнасць ад COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 837 выпадкаў COVID-19, памерла 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

12 траўня было зарэгістравана 896 хворых, 11-га – 742, 10-га – 879, на дзень раней – 1.214.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 372.242, памёр 2.671 пацыент з каронавірусам.

За мінулыя суткі выканана 7.207 тэстаў на каронавірус, што амаль удвая менш, чым днём раней.

Беларускае Радыё Рацыя