У Беларусі перасталі ставіць апастылі
У Беларусі перасталі ставіць апастылі. Гэта нумарны штамп, які робіць дзейнымі ў замежных краінах у прыватнасці беларускія дыпломы аб адукацыі. Працэдуру апастылявання ў Беларусі выконваюць Міністэрства адукацыі, Міністэрства юстыцыі і МЗС.

ТГ-канал „Матолька-Хэлп” паведамляе, што ў Мінадукацыі прыпынілі апастыляванне праз тэхнічныя праблемы.
У МЗС таксама не прымаюць дакументы праз праблемы з базай дадзеных, прытым тэрміны яе рамонту не называюцца.
Магчыма, улады гэтак рэагуюць на новую хваляй эміграцыі з Беларусі ў сувязі з вайной.
