У Беларусі плануюць прызываць у войска па СМС



У Беларусі плануюць прызываць у войска па СМС. У закон “Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе” унясуць папраўкі. У законапраекце гаворыцца, што “грамадзяне могуць быць апавешчаныя пра неабходнасці яўкі ў вайсковы камісарыят, упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі па вобласці з дапамогай СМС-паведамлення”.

СМС-паведамленнем могуць прызваць нават у выпадку мабілізацыі, а таксама на мерапрыемствы па мабілізацыйнай падрыхтоўцы.

Аператары электрасувязі будуць абавязаны праводзіць СМС-рассылкі па спісах ад ваенкаматаў і КДБ. Таксама на запыт ваенкаматаў або КДБ у тыднёвы тэрмін яны будуць прадастаўляць звесткі аб нумарах грамадзян, якія стаяць на вайсковым уліку або абавязаныя на ім быць.

Грамадзяне, паводле закона, павінны будуць паведамляць у ваенкамат пра змену асабістага нумара тэлефона.