У Беларусі скароцяць пералік карупцыйных злачынстваў?
Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Аляксандр Канюк. Ён таксама адзначыў, што не бачыць неабходнасці ва ўзмацненні мер адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў.
“Пакуль справа ідзе пра нейкую касметыку. І гэта не паўплывае на змяншэнне карупцыі ў Беларусі”, – адзначае Анатоль Лябедзька, адзін з суаўтараў “Антыкарупцыйнай платформы”.
– Калі бы Генеральны пракурор выступіў з дакладам пра тое, што трэба змяняць цалкам усю сістэму і гэта істотна паўплывае на карупцыю і яе мінімізацыю, то можна было бы сказаць, што гэта вельмі важна, вельмі істотна. Тут размова ідзе ўсё ж пра нейкую касметыку. Даць па адным ці іншым артыкуле больш ці менш гадоў турэмнага зняволення – па вялікім рахунку гэта не ўплывае на колькасныя паказчыкі карупцыйных артыкулаў.
2 снежня дэпутаты ратыфікавалі дадатковы пратакол да канвэнцыі аб барацьбе з карупцыяй. Гэта дасць магчымасць упершыню ў Беларусі перадаваць некаторыя карупцыйныя справы для разгляду са звычайных судоў у трацейскія суды, суддзямі якіх могуць быць як грамадзяне Беларусі, так і замежныя грамадзяне.