У Беларусі плануюць увесці электронныя працоўныя кніжкі



 Міністэрства працы і сацабароны плануе ў 2020 годзе пачаць падрыхтоўку праекта нарматыўна-прававога акта па ўкараненні электронных працоўных кніжак. Аб гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу „Беларусь 1” паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч.

Міністр адзначыла, што лічбавізацыя непазбежна закране і сферу адносін, аднак для гэтага патрабуецца сур’ёзная распрацоўка нарматыўна-прававых актаў. „У бягучым годзе, у трэцім квартале, мы папрасілі ўжо суб’ектаў гаспадарання прадаставіць інфармацыю па прыёме/звальненнях. Гэтым крокам мы ахапілі каля 10 працэнтаў занятых у эканоміцы (альбо застрахаваных) грамадзян. Складанасць была ў тым, што давялося кадзіраваць гэту інфармацыю”, – расказала Ірына Касцевіч.

„Наступны крок, які мы вызначылі на 2020 год, – гэта падрыхтоўка праекта ўказа (нарматыўна-прававога акта), у якім будуць распісаны крокі, этапы па ўкараненні ўліку працоўнай дзейнасці ў электронным выглядзе”, – паведаміла кіраўнік Мінпрацы.

belta.by