У Беларусі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі каля 16% насельніцтва
У Беларусі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшло 1 мільён 663 тысячы чалавек, гэта каля 16% ад усяго насельніцтва краіны. Яшчэ звыш 600 тысяч атрымалі першы кампанент і чакаюць на другі.
“Сітуацыя ўскладняецца так, што ўжо варта думаць пра рэвакцынацыю”, – адзначае лекар-лабарант Вадзім Садоўскі:
– Уся практыка паказвае, што новы штам пераадольвае астаткі імунітэту. Да прыкладу, вакцынацыя ад грыпу, нам хапае да аднаго года, аднаго эпідсезону, каб прайсці без пад’ёму і ўспышкі захворвання грыпам у гэты сезон, Што датычыцца каронавірусу, ён вельмі хутка муціруе, вельмі хутка мяняецца, прыстасоўваецца. Ён малады. Таму і вакцынацыя патрэбная ў кароткі прамежак часу, не пазней за паўгода.
У Беларусі поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі толькі каля 16% насельніцтва Пра рэвакцынацыю гавораць і ў Міністэрстве аховы здароўя, але пакуль на першым месцы задача – хаця б па разу прышчапіць 60% насельніцтва краіны. Пры гэтым праходзіць рэвакцынацыю ніхто не забараняе.
Беларускае Радыё Рацыя