У Беларусі праходзіць акцыя “Чалавек з белым кіем”
Да 15 лістапада ў Беларусі аб’яўлена рэспубліканская акцыя “Чалавек з белым кіем”. Яе ладзіць Таварыства інвалідаў па зроку з мэтаю прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем людзей з парушэннямі зроку. У межах акцыі запланаваны шэраг мерапрыемстваў па пытаннях безбар’ернага асяроддзя і рэабілітацыі.
Па словах старшыні Берасцейскага абласнога Таварыства інвалідаў па зроку Ірыны Юрэні, у большасці грамадства нават не ўяўляе, з якімі цяжкасцямі штодня сутыкаюцца людзі з праблемамі зроку:
– Здаецца, гучыць банальна. І тым не менш, гыбокага, асэнсаванага разумення людзі не маюць пра нас. Ну, акуляры. Ну, ідзе з кіем. А на самой справе, наколькі гэта праблематычна. Праблемы, з якімі сутыкаюцца невідушчыя людзі, такія, як і ў здаровых. Толькі для іх гэта значна больш складана.
Па інфармацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі звыш 50 тысяч чалавек, якія маюць інваліднасць па зроку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: PIXABAY.COM