У Беларусі праходзіць цэнтралізаванае тэставанне па хіміі



Сёння звыш 10 тысяч абітурыентаў здаюць Цэнтралізаванае тэставанне па хіміі. Гэты прадмет лічыцца адным з цяжкіх і яго пераважна праходзяць тыя, хто мае намер звязаць свае жыццё з медыцынай.

Перад пачаткам іспытаў наш карэспандэнт у Пінску наведаў мясцовы пункт здачы ЦТ і пацікавіўся ў прысутных, як яны ўпэўненыя ў сваіх ведах:

– Чую поўную баявую гатовасць да здачы іспыту. Канешне хвалююся, але я рыхтаваўся да гэтага увесь апошні месяц і думаю, што напішу неблага.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Odtwarzacz plików dźwiękowych

Дарэчы, ўжо сталі вядомыя вынікі тэсту па беларускай мове, які здавала амаль 18 тысяч абітурыентаў. На 100 балаў іспыт па роднай мове здала 40 чалавек.

 

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя