У Беларусі праходзіць «Тыдзень без абортаў»



У Беларусі 10-16 кастрычніка праходзіць акцыя «Тыдзень без абортаў». Сутнасць акцыі літаральна адлюстравана ў яе назве — па ўсёй краіне на працягу тыдня аборты не робяцца. За выключэннем тых, што робяць па медыцынскіх паказаннях: калі цяжарнасць пагражае жыццю жанчыны, або ў выпадках генетычных заганаў развіцця плоду.

Прыхільнікі ідэалогіі пралайф кажуць пра вялікую колькасць абортаў у Беларусі. І ў валавых, і ў адносных лічбах колькасць перарыванняў цяжарнасці ў нашай краіне не з’яўляецца значнай.

Пры гэтым колькасць абортаў памяншаецца і параўнальна з еўрапейскімі паказчыкамі, паведаміла Naviny.by галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкін.

Паводле звестак ых Міністэрства аховы здароўя, калі ў 2000 годзе на 1000 жанчын фертыльнага ўзросту прыходзілася 46 абортаў, то ў 2015-м — ужо 12,8. У 2014 годзе было зарэгістравана 29 797 абортаў, у 2015-м — 29 217.

Варта адзначыць, што ў статыстыку ўключаюцца таксама выпадкі медыкаментознага перапынення цяжарнасці, самаадвольныя аборты і тыя, якія праводзяцца па прычыне замерлай цяжарнасці або па медыцынскіх паказаннях.