У Беларусі праходзіць тыдзень нулявой дыскрымінацыі



У Беларусі з першага па восьмага сакавіка адзначаецца тыдзень нулявой дыскрымінацыі. #ZeroDiscriminationWeek. Вядома, што дзяржаўная беларуская мова ахвяра палітыкі ўладаў у Беларусі. Шматлікія называюць гэтую палітыку лінгвацыдам, і гэта амаль адпавядае праўдзе. 

Выбару, на якой мове пісаць, падаваць заявы, атрымліваць паслугі няма, мяркуе Аліна Нагорная, прадстаўніца ініцыятывы „Умовы для Мовы”.

– Насамрэч няма ніякага выбару для грамадзян. Напрыклад, я зараз вучуся на магістратуры юрфаку, я не магу атрымаць канспекты па-беларуску, я не магу атрымаць адукацыі па-беларуску. Калі я пайду ў краму, верагоднасць 99%, што мне прыйдзецца нешта паўтараць і тлумачыць. Таму насамрэч няма ніякага выбару. На паперы ў нас – дзве дзяржаўныя мовы, а фактычна  ў нас выкарыстоўваецца толькі расейская мова.

Палітыка татальнай русіфікацыі пазбаўляе людзей развіваць сваю беларускасць на дзяржаўным узроўні. Толькі ініцыятывы, кшталту „Умовы для мовы” Таварыства беларускай мовы ды іншыя,  даюць магчымасці супрацьстаяць лінгвацыду. Але пакуль няма дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы сітуацыя для беларусаў у гэтым будзе ўвесь час экстрэмальнай, мяркуе Аліна Нагорная

Спасылка на тэлеграм-бот для абароны моўных правоў: https://t.me/sluchakbot?fbclid=IwAR1xQNpVOxN67tuTuKJD5jj1yv9JXJcGHZ18VBeoJgPmOR_Hop9Nc7iLRA8

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя