У Беларусі працягваецца кампанія за беларусізацыю квіткоў
У Беларусі працягваецца кампанія за беларусізацыю квіткоў.
Прадстаўніца кампанія «Умовы для мовы» Аліна Нагорная кажа: «Некалькі райвыканкамаў спасылаюцца на адсутнасць зваротаў з боку грамадзян і таму не бачаць сэнсу нешта мяняць. Я хачу нагадаць, што калі вы хочаце, каб у Беларусі нешта змянілася, варта пісаць звароты. А з меркаваннем тых, хто маўчыць, ніхто не лічыцца. Звароты па абароне правоў беларускамоўных мы размясцілі на umovy.by, каб кожны мог імі карыстацца».
«Ёсць як адмоўныя адказы, так і станоўчыя, прычым такіх больш. Напрыклад, Івацэвіцкі райвыканкам рэкамендаваў установам культуры і спорту вырабляць квіткі на беларускай мове. Асіповіцкі райвыканкам адказаў, што «кіраўнікам культурных устаноў раёна, кінатэатра «Радзіма» і раённага гісторыка-краязнаўчага музея рэкамендавана вырабляць уваходныя квіткі ў беларускамоўным выкананні», – дадала Нагорная.
Беларускае Радыё Рацыя