У Беларусі працягваюць затрымліваць супрацоўнікаў Прэс-клубу
Затрыманы яшчэ адзін супрацоўнік „Прэс-клуба” — Пётр Слуцкі. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго сястра Аляксандра — дачка заснавальніцы „Прэс-клуба” Юліі Слуцкай, затрыманай 22 снежня.
Паводле слоў Аляксандры, цяпер родныя спрабуюць высветліць месцазнаходжанне затрыманых.
Такім чынам, на сённяшні дзень вядома аб затрыманні пяці супрацоўнікаў „Прэс-клуба” — Юліі Слуцкай і Пятра Слуцкага, праграмнага дырэктара арганізацыі Алы Шарко, дырэктара Сяргея Альшэўскага і праграмнага дырэктара акадэміі „Прэс-клуба” Сяргея Якупава. Вобшукі ў офісе „Прэс-клуба” і дома ў яго супрацоўнікаў прайшлі ў аўторак.
Вядома, што пасля вобшукаў Слуцкая і Шарко былі дастаўленыя на допыт у дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, адкуль не выйшлі. Меркавана, што ўсе названыя затрыманыя на 72 гадзіны. КДК патлумачыў свае дзеянні праверкай фактах парушэнняў падатковага заканадаўства.
Беларускае Радыё Рацыя
