У Беларусі працягваюцца затрыманні траўматолагаў
Як стала вядома “Нашай Ніве”, працягваюцца затрыманні па “справе траўматолагаў” — сёння ў СІЗА КДБ адправіліся яшчэ шэсць чалавек. Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў шостай Гарадской клінічнай бальніцы Менска, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-ай гарадской клінічнай бальніцы.
“Напэўна, на тыдні ў краіне не застанецца ніводнага ўрача гэтага профілю — 90 працэнтаў тых, хто робіць аперацыі, ужо затрыманыя. Эндапратэзаванні (асабліва складаныя) фактычна паралізаваныя. На свабодзе збольшага застаюцца тыя, хто рабіў вельмі маленькую колькасць аперацый”, — адзначылі журналістам крыніцы.
Затрыманыя сёння дактары праходзяць па 430 артыкуле КК – атрыманне хабару.
Фота: 131.by