У Беларусі праводзіцца прызыў вайскоўцаў запасу
У межах падрыхтоўкі да камандна-штабных вучэнняў Узброеных сіл Беларусі, якія пройдуць у верасні 2016 года, пачаўся прызыў ваеннаслужачых запасу на навучальныя зборы.
Фота tut.by
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, з 30 жніўня па 2 верасня будуць прызваныя больш за 400 чалавек ваеннымі камісарыятамі Віцебскай і Магілёўскай абласцей.
