У Беларусі праводзяцца тактычныя вучэнні
Тактычнае вучэнне з авіяцыйнымі вайсковымі часткамі пачалося ў Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны „адначасова з пытаннямі баявога прымянення авіяцыі будзе адпрацаваны комплекс задач зенітнымі ракетнымі войскамі па прыкрыцьці важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў”.
Вучэнне праходзіць згодна з планам падрыхтоўкі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны на 2013/2014 навучальны год- адзначаецца ў паведамленні.
