У Беларусі правядуць раптоўную праверку сістэмы аховы здароўя



У Беларусі правядуць раптоўную праверку сістэмы аховы здароўя.

Пра гэта падчас даклада профільнага міністра Дзмітрыя Піневіча заявіў Аляксандр Лукашэнка.

„Я вас хачу папярэдзіць: у хуткім часе мною будзе створаная мабільная група абсалютна незалежных ад вас людзей, адмыслоўцаў, якія правераць і сістэму аховы здароўя, і выбарачна нечакана правераць бальніцы. І я вас запрасіў тут, намеснікаў вашых … Наракайце самі на сябе..”, – сказаў Лукашэнка, словы якога перадае яго прэс-служба. Ён таксама падзяліўся гісторыяй пра жанчыну са Шклоўскага раёна, якую нібыта выратавалі толькі дзякуючы Лукашэнку.

„У шклоўскай бальніцы я яе практычна выцягнуў з морга. Сёння яна адключана ад апарата ШВЛ..”, – пахваліўся Лукашэнка. І задаўся пытаннем, ці правільна беларускія дактары лечаць людзей.