У Беларусі пражываюць прадстаўнікі 140 нацыянальнасцяў
Паводле дадзеных перапісу насельніцтва, амаль 84 адсоткі жыхароў складаюць беларусы. Не пазначылі сваю нацыянальнасць 2,4 адсоткі жыхароў. 14% складаюць іншыя нацыянальнасьці, з іх крыху больш за 8 адсоткаў — расейцы, 3 адсоткі — палякі, амаль 2 адсоткі — украінцы, адну дзясятую адсотка — габрэі. Таксама ў беларусі больш за 7 тысяч цыганаў.
У краіне зарэгістравана 112 арганізацыяў грамадзян, якія адносяць сябе да нацыянальных меншасцяў, яны аб’ядноўваюць грамадзян 27 нацыянальнасцяў.
Такія лічбы прыводзяцца ў перыядычным дакладзе Беларусі, які быў прадстаўлены ў Жэневе ў ходзе сесіі Камітэта па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі.
Беларускае Радыё Рацыя