У Беларусі пройдзе першы фэст на псіхіятрычную тэму



Тэма псіхічных захворванняў у Беларусі занадта табуяваная. Часта, напрыклад, дэпрэсія нават і не лічыцца ніякім захворваннем і прыраўноўваецца проста да дрэннага настрою. Але дэпрэсія – хвароба, якая можа прывесці нават да смерці.

Пра гэта размаўляем з Кацярынай Гузоўскай-Гарой – мэнеджаркай клубнага дома “Адкрытая душа”, што падтрымлівае людзей з псіхічнымі захворваннямі. Яна арганізуе ў лістападзе першы ў Беларусі фэст на псіхіятрычную тэму “Галасы”.

– Фестываль “Галасы” – гэта такія адкрытыя дыялогі, размовы са спецыялістамі сферы псіхіятрычнай, з рознымі псіхіятрамі, псіхолагамі, і ўвогуле людзьмі неабыякавымі да тэмы псіхічнага здароўя ці нездароўя. Проста такая магчымасць у любога чалавека задаць свае пытанні і атрымаць на іх годны, правільны, дакладны адказ. І такая псіхаасвета. Тое, чаго ў нас на поўнамаштыбным роўні няма ў краіне. Але трэба з чагосьці пачынаць. І вось мы вырашылі аб’яданацца з некаторымі спецыялістамі і пачаць гэта сваімі сіламі ў фармаце цікавых лекцый, размоваў, ток-шоў і нейкіх праграм – музычных, творчых, якія дазволяць нам стаць трошкі больш свабоднымі і радаснымі.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск