У Беларусі прышчэплена больш за 700 тысяч чалавек
Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежыя дадзеныя пра вакцынацыю ад COVID-19 і захворванні. Па стане на 13 ліпеня ў краіне поўны курс прышчэпак прайшлі 717,2 тыс. чалавек, а першую дозу атрымалі 1,13 млн.
За суткі былі выяўленыя 586 новых выпадкаў COVID-19. Усяго ж дыягназ быў пацверджаны ў 429181 чалавека, піша REFORM.by.
Выпісаныя за дзень 532 пацыенты. У агульнай складанасці ачунялымі лічацца 422374 чалавека.
Яшчэ 10 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй памерлі за суткі. Агульная колькасць ахвяр пандэміі дасягнула 3276.
