У Беларусі новы міністр інфармацыі



Міністр інфармацыі Ігар Луцкі адпраўлены ў адстаўку.

Луцкі займаў пасаду міністра з чэрвеня 2020 года, замяніўшы на пасадзе Алеся Карлюкевіча. Яго кіраванне запомніцца моцным ціскам на недзяржаўныя СМІ, у прыватнасці, увосень Tut.by быў пазбаўлены статусу СМІ, некалькі дзён таму «Новаму Часу» былі вынесеныя папярэджанні. У жніўні «Народная воля», «Камсамолка» перасталі друкавацца ў Беларусі, а ў другой палове года некалькі рэгіянальных СМІ спынілі папяровы выхад.

Ігар Луцкі прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён зменіць на гэтай пасадзе Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе са жніўня 2019 года.

Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў, дырэктар прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі.

Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў 1974 г. у Віцебску. У 1999—2002 — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебска. У 2002-2003 гадах узначальваў Гарадзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне, у 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна». У 2008-2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь» СТБ, з 2010 года быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя