У Беларусі прызналі „экстрэмісцкімі” сімволіку і атрыбутыку Рады БНР
Гаворка пра ордэн Жалезнага рыцара, медалі „Ордэна Пагоні”, „За баявыя заслугі” і медаль да 100-годдзя БНР.
Таксама „экстрэмісцкімі матэрыялымі” прызнаны лагатып (герб „Пагоня”), сайт і сацсеткі Рады, а таксама „першага намесніка старшыні „Рады БНР” С. Навумчыка”. Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 12 верасня. Таксама „экстрэмісцкі” спіс папоўнілі:
Telegram-каналы „1-я ОДШР”, „Virus Belarus”, „SMOLPORTAL LIVE”, „Экспозиция революционного анархизма”;
Старонка ў TikTok „chorny_cot”;
Старонкі ze-rkalо.sitе, storage.googleapis.cоm/zerkalо;
Старонкі ў Instagram „Беларуская дыяспара Беластока”, „bel_veterans”;
Старонкі ва „Укантакце” „Сяргей Маруковiч”, „Катерина Царёва”.
Крыніца: t.me/viasna96