У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі чарговыя Telegram-каналы
У Беларусі прызнаныя экстрэмісцкімі чарговыя Telegram-каналы і чаты: „Отряды Гражданской Самообороны Беларуси”, „Дружины Народной Самообороны”, „ОГСБ чат” і „ДНС чат”.
Суд Чыгуначнага раёна Віцебска прыняў такое рашэнне 30 чэрвеня па матэрыялах ГУБАЗіК, паведамляе прэс-служба МУС.
Сцвярджаецца, што там „падбухторвалі да масавых беспарадкаў, вандалізму, блакаванню руху”, былі пагрозы, абразы на адрас сілавікоў, суддзяў і г. д. Цяпер за распаўсюд інфармацыі са згаданых чатаў і каналаў пагражае адміністрацыйная адказнасць.
