У Беларусі прызнаныя „экстрэмісцкімі” 218 тэлеграм-каналаў і чатаў
У Беларусі прызнаныя “экстрэмісцкімі” ужо 218 тэлеграм-каналаў і чатаў. Гэта статыстыка на вечар 21 верасня. За апошні месяц іх колькасць павялічылася на 44. Сярод іх ёсць нават тг-канал, у назве якога ёсць слова „ихтиандры” (у ім быў 21 удзельнік) і які цяпер „экстрэмісцкі”.
У лік згаданых тэлеграм-каналаў і чатаў мы не ўключылі тры чат-боты. Як паведамленні ў чат-бот можна прызнаць экстрэмісцкімі матэрыяламі, калі яны ўвесь час розныя: і ні ў суддзі, ні ў сілавікоў няма да іх доступу? Загадка краіны, дзе „часам не да законаў”!
Пачынаючы з 18 лютага 2021-га ўлады Беларусі пачалі рэгулярна прызнаваць тэлеграм-каналы і чаты экстрэмісцкімі. Згодна з беларускім заканадаўствам, чытаць іх не забаронена.