У Беларусі прызываюць рэзервістаў
Міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў загадаў з 29 студзеня пачаць праверку беларускага войска.
З запасу прызавуць 1 400 чалавек. Правяраць будуць баявую і комплексную гатоўнасць частак, якія падпарадкоўваюцца першаму намесніку міністра абароны Беларусі Алегу Белаконеву. Да праверкі прыцягнуць органы вайсковага кіравання аператыўнага і тактычнага роўняў, механізаваныя і танкавыя часткі, падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый, тэхнічнага і тылавога забеспячэння. Са спасылкай на суразмоўцаў-рэзервістаў партал Tut.by паведамляе, што іх ужо пачалі выклікаць у ваенкаматы.
