У Беларусі пяць новых палітвязняў
Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала палітзняволенымі Данііла Калеснікава, Максіма Жарава, Іллю Толкача, Аляксандра Івуліна і Руслана Волкава.
Зараз у Беларусі ўжо 534 палітвязні.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзянаў, затрыманых у сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў у поствыбарчы перыяд, і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянаў краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
