У Беларусі распаўсюдзіліся падстаўныя інтэрнэт-банкінгі



У Беларусі зноў распаўсюдзіліся падстаўныя інтэрнэт-банкінгі. З пачатку лістапада толькі ў Менску 100 жыхароў сталі ахвярамі фішынгу спрабуючы аплаціць камунальныя паслугі, у сярэднім кожны страціў да паўтысячы рублёў.

Ілюстрацыйнае фота.

Што трэба неадкладна зрабіць, калі асабістыя дадзеныя карткі перадалі трэцім асобам, распавёў юрыст:

Трэба тэрмінова, як можна хутчэй звярнуцца ў банк і заблакаваць вашу карту. Як гэта можна зрабіць. Гэта можна зрабіць праз мабільнае прыкладанне, гэта можна зрабіць у асабістым кабінеце на сайце банка. Гэта можна зрабіць праз інфалінію. Зноў такі нагадаю, што можна знайсці нумар банка на другім баку банка. Можна заблакаваць карту асабіста звярнуўшыся ў аддзяленне вашага банку. На працягу сутак неабходна напісаць у банк заяву нязгоды на праведзеную аперацыю.

Суразмоўца дадае, што калі чалавек пакінуў на падстаўных інтэрнэт-рэсурсах асабістыя дадзеныя, то махляры імі скарыстаюцца неаднойчы. За стратай першай сумы, праз невялікі тэрмін пойдзе спісанне далей і так можа быць бясконца. Таму варта блакаваць, як толькі зразумелі падман.   

Беларускае Радыё Рацыя