У Беларусі распрацавалі тэст-сістэму для дыягностыкі воспы малпаў



У Беларусі распрацавалі сваю тэст-сістэму для лабараторнай дыягностыкі воспы малпаў. Пра гэта ў панядзелак паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Адзначаецца, што гэта „стандартная ПЛР-тэхналогія”.

Мяркуецца, што дыягностыку пачнуць рабіць у РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, які „мае ўсе магчымасці для гэтага”. Яе вынікі будуць вядомыя на працягу некалькіх гадзін пасля паступлення біяматэрыялу. Афіцыйна заяўляецца, што захворванне пакуль не „характарызуецца шырокім распаўсюджваннем” і, як чакаецца, да Беларусі не дабярэцца ў найбліжэйшы час.

Нядаўна яно дабралася да Польшчы. Яшчэ ў траўні заяўлялася, што лабараторна дыягнаставаць воспу малпаў у Беларусі пакуль не могуць.

Фота: t.me/minzdravbelarus