У Беларусі рэзка павялічылася колькасць хворых на COVID-19
Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 83.023 (552 новыя выпадкі за апошнія суткі), памёр 891 чалавек (+6), паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
Апошні раз такі суткавы прырост (вышэй за 500) выпадкаў інфекцыі рэгістравалі 22 чэрвеня. 9 кастрычніка, паводле афіцыйнай статыстыкі, было 489 новыя выпадкі і пяць смерцяў.
Міністэрства аховы здароўя з вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Беларускае Радыё Рацыя