У Беларусі рыхтуюцца змены заканадаўства для кантролю і ліквідацыі рэлігійных арганізацый



29 лістапада 2023 года прайшоў другое чытанне ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраект, які ўводзіць шэраг забаронаў і надае асноўнаму Закону аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях у Беларусі фактычна рэпрэсіўны характар.

Ілюстрацыйнае фота.

На асноўныя хібы закона пасля змен указвае тэолаг, прадстаўніца ініцыятывы „Хрысціянская візія” Наталля Васілевіч:

– Абавязковая рэгістрацыя рэлігійных арганізацый для ажыццяўлення дзейнасці і крыміналізацыя фактычна незарэгістраванай дзейнасці. Такога быць не павінна. Гэта людзі, якія жывуць у нейкіх населеных пунктаў, дзе 7-10 вернікаў. Яны ніяк не змогуць зарэгістраваць рэлігійную арганізацыю з аднаго боку. З іншага боку яны будуць самі па сабе, збіраючыся разам, молячыся, чытаючы Біблію, яны ўжо проста гэтым фактам трапляюць у катэгорыю злачынцаў, якія парушаюць беларускае заканадаўства, іх можна прыцягваць да адказнасці.

Пасля ўнясення змен у закон усе рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі павінны будуць прайсці працэс перарэгістрацыі. Адпаведна рэлігійныя арганізацыі ў Беларусі будуць забараняць і ліквідаваць за „неадпаведнасць іх дзейнасці дзяржаўнай палітыцы, дыскрэдытацыю ўлады, прапаганду вайны і рэлігійнай варожасці”. Таксама стануць больш жорсткімі ўмовы місіянерскай і паломніцкай дзейнасці.

Беларускае Радыё Рацыя