У Беларусі сем новых палітвязняў
З заявай прызнаць семярых людзей палітвязнямі выступілі праваабаронцы.
Гэта Артур Хацько, Ягор Вяршынін, Арцём Салавей, Арцём Карачун, Дзмітрый Шыманскі, Максім Цішкевіч (іх абвінавачваюць па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»), а таксама Павел Лукаянаў (яму выстаўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК «Масавыя беспарадкі»).
Па дадзеных на 18 жніўня ў Беларусі 637 палітвязняў.