У Беларусі штогод нелегальна забіваюць ад 35 да 94 тысяч птушак



Міжнародная сетка прыродаахоўных арганізацый BirdLife International склала чарговую справаздачу аб нелегальным знішчэнні птушак.

Так, у краінах Міжземнамор’я забіваюць штогод каля 25 млн асобін. Але, як аказалася, і ў астатніх краінах Еўропы і Каўказу існуе незаконнае знішчэнне птушак, паведамляецца на сайце грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Як у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, так і на Каўказе галоўнай формай забойства птушак з’яўляецца паляванне. У Паўночнай Еўропе асноўнай падставай з’яўляецца барацьба са шкоднікамі.

Дваццаць месцаў з найбольш высокім рэйтынгам па забойстве птушак па-за Міжземнамор’я размешчаны ў шасці праблемных краінах: прычым палова з іх размешчана ў Азербайджане, акрамя таго гэта Германія, Балгарыя, Нідэрланды, Грузія і Арменія.

У Беларусі навукоўцы, прыродаахоўнікі сумесна з паляўнічымі ацэньваюць нелегальнае знішчэнне птушак у 35 700-94 300 асобін.

«Паводле нашых ацэнак, больш за ўсё пакутуюць шпакі ў садках, гарадскія і вясковыя ластаўкі, чые гнязда з птушанятамі тысячамі счышчаюць з фасадаў, вялікія белыя чаплі, адстрэльвацца на рыбгасах, чайкі, чые кладкі і птушанят тысячамі знішчаюць штогод на дахах прамысловых прадпрыемстваў у буйных гарадах», – паведамляецца на сайце грамадскай арганізацыі.

ptushki.org