У Беларусі сілавікі стралялі «рэйкавым партызанам» па нагах пасля затрымання



Пасля няўдалай спробы захопу рэйкавых партызан непасрэдна на Беларускай чыгунцы, сілавікі затрымалі адну з групаў.

Як сцвярджае тг-канал @belzhd_live, пасля затрымання людзям, якія не аказвалі супраціву, прастрэлілі каленныя суставы. Асабістыя дадзеныя пацярпелых ужо вядомыя:

гэта Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў і Уладзімір Аўрамцаў. Усе 93-94 гадоў нараджэння, жыхары Бабруйску. Па інфармацыі МУС Беларусі, яны маюць дачыненне да знішчэння дзвюх рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Партызаны намагаліся перашкодзіць цягнікам з расейскай вайсковай тэхнікай рухацца ў бок Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя