У Беларусі скароцяць тэрмін афіцыйна дазволенага беспрацоўя



У мэтах барацьбы з дармаедствам ў Беларусі скарачаюць максімальна дазволены тэрмін знаходжання ў афіцыйным статусе беспрацоўнага. З трох гадоў яго ўразаюць да года. Адпаведныя змены плануецца ўнесці ў закон.

Так улады спрабуюць павысіць эфектыўнасць уключэння ў эканамічную дзейнасць незанятых грамадзянаў, матываваць іх на актыўны пошук працы. Праект закона прадугледжвае таксама адказнасць беспрацоўнага за беспрацоўе і яго асабісты абавязак самастойна шукаць вакансіі, рэгулярна з’яўляцца ў службу занятасці.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота gazetaby.com