У Беларусі стартаваў перапіс насельніцтва



З 4 па 30 кастрычніка 2019 года праходзіць перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Ёсць тры спосабы, як у ім паўдзельнічаць. З 4 па 18 кастрычніка можна зайсці на сайт перапісу.

Тут трэба напісаць свой ідэнтыфікацыйны нумар (указваецца на апошняй старонцы пашпарта). Пасля чаго можна будзе запаўняць анкету — ці па-беларуску, ці па-расейску.

Другі спосаб. Па ўсёй Беларусі адкрыюцца больш за 600 стацыянарных участкаў. Перапісацца можна на любым з іх незалежна ад месца жыхарства з 4 па 30 кастрычніка.

І трэці спосаб. Да ўсіх, хто ня пройдзе перапіс у інтэрнэце альбо на ўчастку, з 21 па 30 кастрычніка дахаты прыйдуць валанцёры. Яны прыйдуць двойчы: спачатку каб дамовіцца на канкрэтны час перапісу, а пасля ўжо з анкетамі.

Сайты перапісу: www.census.by, www.перепись.бел.  

Беларускае Радыё Рацыя