У Беларусі створаць новыя мабільныя падраздзяленні спецназа
Новыя мабільныя падраздзяленні спецназа будуць створаны ва ўсіх злучэннях унутраных войскаў – заявіў на калегіі МУС намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў.
Як піша БелТА, размова ідзе ў тым ліку пра нарошчванне баявога патэнцыялу падраздзяленняў аператыўнага прызначэння. Гэта работа нібыта вядзецца “з улікам міжнароднага вопыту і сусветнай абстаноўкі”.
Раней асобны атрад спецыяльнага прызначэння быў сфармаваны ў вайсковай часці 3214. Новыя мабільныя падраздзяленні таксама будуць створаны ва ўсіх злучэннях унутраных войскаў. Іх галоўнай задачай стане “процідзеянне пагрозам і гатовасць працаваць на любой тэрыторыі, у любых умовах”.
Беларускае Радыё Рацыя