У Беларусі сёння пройдуць выпускныя
Прычым у менскіх школах і гімназіях яны пачнуцца адначасова і арганізавана: а 20:00.
Урачыстая частка свята пройдзе з удзелам бацькоў, дзяцей і педагогаў. Маладым людзям уручаць атэстаты — распавялі ў Камітэце па адукацыі Менгарвыканкама. Пасля адбудзецца культурна-забаўляльная праграма для выпускнікоў. Вечары завершацца а 6:00.
Падчас урачыстасці ў асаблівым рэжыме будуць дзяжурыць супрацоўнікі міліцыі, ратавальнікі, медыкі і прадстаўнікі бацькоў.
Беларускае Радыё Рацыя