У Беларусі ў 11 рэгіёнах забаронена наведваць лясы



У Беларусі ў 11 рэгіёнах забаронена наведваць лясы, а ў буйных рэках назіраецца змяншэнне вады. Ужо зафіксавана высокае паніжэнне вады ў Піне, Бярэзіне ды Дняпры.

Усё гэта вынік устойлівага сухога надвор’я і анамальна цёплай зімы. Міністэрства па надвычыйных сітуацыях паведамляе, што станам на 8 чэрвеня ў краіне адбылося амаль 300 лясных пажараў, гэтая лічба ўжо перавышае леташнія лічбы.

Супрацоўнік пінскага лясгасу Аляксей Прылоўскі адзначыў, што такія меры абгрунтаваныя, бо ў асноўным пажары ў лясах адбываюцца па віне чалавека:

– Пачалося гарачае сухое надвор’е, людзі выходзяць у лес, гатуюць шашлыкі, пакідаюць агонь не пагашаным – і гэта асноўная прычына пажараў. Курэнне ў лесе таксама можа прывесць да лясного пажару. Адказныя асобы нясуць крымінальную адказнасць.

Выратавальнікі кажуць, што змагацца з ляснымі пажарамі па аб’ектыўных прычынах вельмі складана, таму лепш папярэдзіць узгаранне.

Беларускае Радыё Рацыя