У Беларусі адначасна страцілі ліцэнзіі дзесяць адвакатаў



У Беларусі ў адзін момант страцілі ліцэнзіі дзесяць адвакатаў.

Кваліфікацыйная камісія палічыла, што яны правініліся або маюць недастатковыя веды.

Насамрэч гэтыя людзі дапамагалі палітычным зняволеным і абаранялі іх у судах – піша „Вясна”. Вось прозвішчы гэтых адвакатаў:

Уладзімір Ангельскі, Вікторыя Гулькова, Аляксандра Емяльяненка, Атары Жукаў, Міхаіл Макараў, Анастасія Сагановіч, Алена Грыбок, Сяргей Кішанёў і Дзмітрый Міроненка.