У Беларусі ў параўнанні з Польшчай не так заўважная глабалізацыя



Спачатку знайшла працу, а пасля і свайго каханага, беларуска Вікторыя Вайтчук адразу ж пасля таго, як пераехала з Беларусі ў Польшчу. На радзіме не змагла сябе рэалізаваць, таму ўжо даўно задумвалася над пераездам у іншую краіну, – распавяла Вікторыя:

– Я пераехала 5,5 гадоў таму па працоўнай візе, пасля 2020 года я запэўнілася ў сваім выбары. Я прапрацавала пакаёўкай год у Кракаве, пасля вывучыла мову і ўладкавалася лагістам, дзе прапрацавала 4 гады, знайшла сабе хлопца, усё склалася. Цяпер я самазаняты чалавек.

Беларуска Вікторыя Вайтчук таксама дадала, што ў Беларусі ў параўнанні з Польшчай не так заўважная глабалізацыя. З аднаго боку гэта дае свае плюсы такія як вандроўкі бяз межаў, з іншага боку – губляе ідэнтычнасць краіны. Да таго ж яна вельмі сумуе па беларускай ежы, якой ёй не хапае ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя