У Беларусі ўраганны вецер пакінуў без святла 506 населеных пунктаў
Больш за 500 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электраэнергіі праз моцны вецер, парывы якога дасягалі 24 м/с.

Пра гэта 14 студзеня паведаміла Міністэрства надзвычайных сітуацый (МНС). Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі», — паведамілі ў міністэрстве са спасылкай на дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Белэнерга».
Паводле звестак МНС, цяпер у аднаўленчых працах задзейнічаны 340 чалавек і 70 адзінак тэхнікі. Ад ураганнага ветру пацярпелі Менск і 11 населеных пунктаў у 8 раёнах Віцебскай, Гарадзенскай і Менскай абласцях. Пашкоджаны дахі 11 жылых дамоў, 3 сельскагаспадарчыя будынкі і 6 адміністрацыйных будынкаў, зафіксаваны 22 выпадкі падзення дрэваў у Гарадзенскай, Менскай, Берасцейскай абласцях і Менску.

Паведамляецца таксама, што 14 студзеня моцны вецер пашкодзіў будынак гістарычнай катэдры — касцёла святога Станіслава ў Магілёве.Паводле інфармацыі МНС, пацярпелых сярод людзей няма.
