У Беларусі ўжо больш за 66 тысяч выпадкаў COVID-19



На 19 ліпеня ў краіне зарэгістравана 66 095 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 499 (+4) пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Ачунялі і выпісаныя 58 204 (348) пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. 

Нагадаем, на 18 ліпеня ў краіне было зарэгістравана 65 953 (171 за суткі) пацыентаў з каронавірусам. Паведамлялася пра 495 (+4) смяротных выпадках і 57 856 (468) ачунялых.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: МН