У Беларусі ўзмацняецца кантроль за БПЛА. Размова з экспертам



У Беларусі ўзмацняецца кантроль за БПЛА. Так, у верасні выйшаў указ, які забараняе фізічным асобам у краіне валодаць і карыстацца апаратамі. На пазбаўленне ад беспілотнікаў у іх уладальнікаў ёсць шэсць месяцаў.

Сённяшні Госць Рацыі, эксперт па дронах, экс-баец Палка Кастуся Каліноўскага распавёў нашаму карэспандэнту пра прычыны такога новаўвядзення, а таксама пракаментаваў апошнія выпадкі з дронамі, што адбыліся ў Беларусі і выклікалі цікавасць праваахоўнікаў.

Фота: ДПС

РР: Чаму так важна і так актуальна цяпер уладам зрабіць усё, каб забараніць выкарыстанне дронаў?

Эксперт па дронах: Улады ўжо забаранілі выкарыстанне дронаў цывільным асобам. У гэты момант толькі юрыдычныя асобы, арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, у якіх ёсць від дзейнасці, што звязаны з дронамі, маюць права выкарыстоўваць дроны для сваёй працы. Усе іншыя цывільныя асобы не маюць права ўвогуле выкарыстоўваць дроны, і не толькі дроны, а любыя беспілотныя лятальныя апараты. Гэта могуць быць у тым ліку і радыёкіруемыя мадэлі, якія не толькі лятаюць, але і радыёкіруемыя водныя мадэлі. То бок, усе тыпы беспілотнікаў цяпер пад забаронай. Чаму ўлады забараняюць? Таму што ўжо шмат гаварылася, што цяпер вайна ідзе не жывой сілай, вайна ідзе новымі тэхналогіямі, у тым ліку беспілотнікамі.

Цалка размова:

З экспертам па дронах, экс-байцом Палка Кастуся Каліноўскага размаўляла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя