У Беларусі выбіраюць лепшую аграсядзібу



На званне лепшай аграсядзібы Беларусі-2015 прэтэндуюць пяць гаспадароў з Берасцейшчыны.

001420_858040

 

Сярод намінацый ёсць адраджэнне традыцый і папулярызацыя гістарычнай спадчыны, а таксама беларуская нацыянальная кухня.

Уладальнік аграсядзібы на Піншчыне Уладзімір Фабішчэўскі мяркуе, што кожная аграсядзіба павінна мець нейкую сувязь  з гісторыяй мясцовасці, дзе знаходзіцца:

– Я думаю, што без гісторыі, без гістарычных каранёў нічога не можа быць таму, што трэба не забываць у якім княстве ці дзяржаве мы жылі. Цікавасць ёсць не проста ў гарадскіх жыхароў, іх дзеці і ўнукі прыходзяць і пачынаюць цікавіцца тым, што не цікавіла іх бацькоў.

На Берасцейшчыне зарэгістравана больш за 300 аграсядзібаў, гэта трэці паказчык па краіне. Абласное ўпраўленне спорта і турызма дае інфармацыю, што летась паслугамі берасцейскіх аграсядзябаў скарысталіся звыш 41 тысячы чалавек.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя