У Беларусі вырашылі рабіць ліфты ва ўсіх новых дамах, незалежна ад вышыні
Пры будаўніцтве новых шматпавярховых дамоў або рэканструкцыі старых у Беларусі будзе абавязкова абсталёўваць будынкі ліфтамі, піша БелТА.
Цяпер ліфты не абавязковыя ў будынках да 5 паверхаў або 14 метраў. Але пасля зацверджання новых будаўнічых нормаў для «жылых будынкаў» ліфты стануць абавязковымі для любых дамоў.
Незалежна ад колькасці паверхаў «будзе стварацца безбар’ернае асяроддзе». Гэта не тычыцца ўсіх старых будынкаў — толькі тых, дзе праводзіцца рэканструкцыя. Чакаецца, што змены набудуць моц ад 1 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя