У Беларусі выраслі цэны на дыягностыку COVID-19 і шэраг медыцынскіх паслуг



Міністэрства аховы здароўя павялічыла максімальныя тарыфы на шэраг паслуг, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал. Цяпер цэны на паслугі, сярод якіх, напрыклад, дыягностыка COVID-19, стаматалогія, медагляд для кіроўцаў, могуць падрасці, але не больш чым да зноў прапісанага ўзроўню.

Новаўвядзенні пазначаны ў пастанове Міністэрства аховы здароўя. Дакумент набывае моц з 14 лістапада.